Дэпартамент авіяцыі назваў заходнія санкцыі бяззубымі. Захад рыхтуе новыя


Самалёт «Белавія».
Фота: Belavia – Belarusian Airlines / Facebook

Кіраўнік беларускай Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі ў эфіры тэлеканалу ОНТ назваў «бяззубым укусам» санкцыі, якія краіны Еўропы ўвялі ў дачыненні «Белавія» пасля пасадкі самалёту «Ryanair».

«Быццам непрыемна і грэбліва, але не баліць», – заявіў ён.

Паводле Сікорскага, Еўразвяз нашкодзіў перадусім простым людзям, прычым не толькі беларусам. Агулам, адзначыў ён, сітуацыю нельга назваць катастрафічнай, бо «фактычна абстаноўка ў авіяцыі зараз такая, як была ў 2020 годзе, калі пачаўся каронавірус».

Чым адкажа Захад?

Між тым амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр на слуханнях у камітэце замежных справаў Сенату заявіла, што Злучаныя Штаты вядуць працу з Вялікай Брытаніяй, Канадай і ЕЗ адносна новага раўнду санкцыяў супраць афіцыйнага Менску, яны будуць хутка ўведзеныя.

«З партнёрамі ў асобе ЕЗ, Вялікай Брытаніі і Канады мы каардынуем і працягнем гэта рабіць адносна новага раўнду санкцыяў, каб дамагчыся адказнасці за парушэнні правоў чалавека», – сказала яна, перадае ТАСС.

Hавiны
Ціханоўская заклікала Сенат ЗША знайсці крыніцы замежнага фінансавання Лукашэнкі
2021.06.09 20:22

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская 9 чэрвеня ў онлайн-фармаце звярнулася да Сенату ЗША ў Камітэце замежных справаў. Яна распавяла пра пасадку самалёту «Ryanair», пераслед актывістаў і журналістаў, эскалацыі рэпрэсіяў у Беларусі і адказала на пытанні амерыканскіх сенатараў.

Яна настойліва заклікала ЗША пашырыць санкцыі супраць саўдзельнікаў Лукашэнкі, якія фінансуюць рэжым, у тым ліку «Беларуськалію» і Мазырскага НПЗ, выявіць крыніцы замежнага фінансавання рэжыму і нацэліць санкцыі на іх. На яе думку, крызіс у Беларусі варта абмеркаваць падчас саміт G7, НАТО, ЕЗ–ЗША і сустрэчы ЗША–Расея. Пры гэты варта запрасіць да ўдзелу беларускія дэмакратычныя сілы, заявіла Ціханоўская.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў