Беларусь спыніла транзіт нафты ў Польшчу. Расея кажа, гэта на чатыры дні


Гэта было планава, кажа расейскі бок. Але прынамсі для польскай прэсы сталася пільнаю навіною.

Працы на «Гомельтранснафта Дружба», ілюстрацыйная выява.
Фота: transoil.by

Раніцаю 9 чэрвеня Беларусь прыпыніла пастаўкі сырой нафты праз нафтаправод «Дружба», піша «Rzeczpospolita». Прэс-сакратар расейскай «Транснефти» Ігар Дзёмін заявіў «Интерфаксу», што гэта планавае прыпыненне паставак на 96 гадзінаў – дзеля рэгламентных працаў.

Ні польскія, ні беларускія афіцыйныя асобы пакуль не каментавалі прыпынення паставак нафты.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Расеяй на пастаўкі нафты ў Беларусь
2021.06.01 13:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў