У Варшаве амбасадара Расеі аблілі чырвонаю фарбаю


У сталіцы Польшчы 9 траўня адбыўся напад на амбасадара Расеі Сяргея Андрэева. Відэа інцыдэнту апублікаваў журналіст Яўген Клімакін.

Абліты фарбаю расейскі дыпламат.
Фота: Żenia Klimakin / Facebook

Дыпламата аблілі чырвонаю фарбаю, калі той паспрабаваў ускласці вянок на магілу савецкіх воінаў.

Прыходу амбасадара чакалі дэманстранты. Яны крычалі па-ўкраінску і па-польску «Злачынцы!», «Фашысты!» і «Рашысты!», а таксама знакамітыя крычалкі пра Уладзіміра Пуціна і расейскі карабель.

У выніку Андрэеў не здолеў ускласці вянок і ў суправаджэнні паліцыі пакінуў месца пад крыкі «Ганьба!».

На відэа падзеі ад расейскага выдання «РИА Новости» гук адсутнічае.

МЗС РФ выступіла з каментаром

З каментаром адносна здарэння ўжо выступіла МЗС Расеі:

«Нас не запалохаць, прыхільнікі неанацызму чарговы раз агалілі свой твар – і ён крывавы».

А кіраўнік думскага Камітэту сувязяў з суайчыннікамі Леанід Калашнікаў заявіў, што нападзенне на расейскага пасла ў Польшчы чаканае, «такія акцыі могуць прывесці да таго, што паслы ўжо будуць не патрэбныя».

Абноўлена
«Адзіна правільнае рашэнне». Пуцін на Парадзе Перамогі апраўдаў вайну ва Украіне
2022.05.09 11:31

ПС belsat.eu

Стужка навінаў