У Расеі назавуць вуліцы ў імя лідара так званай ДНР


У шэрагу расейскіх гарадоў плануюць назваць вуліцы ў гонар забітага лідара данецкіх сепаратыстаў Захарчанкі.

Спачатку пра намер назваць вуліцу ў гонар тэрарыста так званай ДНР у Грозным заявіў Рамзан Кадыраў. Пазней пасыпаліся паведамленні пра тое, што вуліцы імя Захарчанкі з’явяцца ў Якуцку, Омску, Южна-Сахалінску, Камсамольску-на-Амуры, Бранску, Пензе ды Кызыле.

Аляксандр Захарчанка загінуў 31 жніўня 2018 года ад выбуху ў данецкім рэстаране «Сепар».

Hавiны
СБУ затрымала чалавека, якога баевікі падазраюць у забойстве лідара «ДНР» Захарчанкі
2020.07.23 11:02

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў