«Перамаглі тады. Пераможам і цяпер!» Зяленскі заявіў, што ва Украіне будуць два Дні Перамогі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, віншуючы грамадзянаў з Днём перамогі над нацызмам, заявіў, што «зусім хутка ва Украіне будуць два Дні Перамогі. А ў кагосьці не застанецца ніводнага».

«Перамаглі тады. Пераможам і цяпер! І Хрэшчатык убачыць парад перамогі – перамогі Украіны!» – адзначыў украінскі прэзідэнт.

Паводле яго, сёння супраць Украіны вядуць вайну варвары, якіх пужае тое, што ўкраінцы – «вольныя людзі, якія ідуць сваім шляхам». Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не аддасць ані кавалка сваёй зямлі, ані кавалка сваёй гісторыі:

«Мы ганарымся нашымі продкамі, якія разам з іншымі народамі ў складзе антыгітлераўскай кааліцыі перамаглі нацызм. І мы нікому не дамо анексаваць гэтую перамогу, не дамо яе прысвоіць».

Прэзідэнт падкрэсліў, што шлях да перамогі цяжкі, «але мы не сумняваемся, што пераможам».

Hавiны
«На вашых руках кроў». 9 траўня ў тэлегледачоў Расеі пачалося з праўды пра вайну
2022.05.09 10:54

«Нашую зямлю засявалі кулі і снарады, але ніводзін вораг не змог пусціць тут карані. Па нашых палях ездзілі варожыя калясніцы і танкі, але гэта нікому не давала пладоў. У нашым небе лёталі варожыя стрэлы і ракеты, але нікому не дадзена зацямніць наш блакіт.

Няма кайданоў, якія змогуць скаваць наш вольны дух. Няма акупанта, які зможа прыжыцца на нашай свабоднай зямлі. Няма захопніка, які зможа загадваць нашым вольным народам. Рана ці позна мы перамагаем. Хоць арда, хоць нацызм, хоць сумесь першага і другога, якою ёсць наш цяперашні вораг – мы перамагаем, бо гэта нашая зямля», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Паводле прэзідэнта, пакуль «хтосьці ваюе за бацюшку цара, фюрэра, партыю і правадыра», украінцы – «за Радзіму». А «той, хто ўжо паўтарае сёння жахлівыя злачынствы гітлераўскага рэжыму, пераймае нацысцкую філасофію, капіюе ўсё, што рабілі яны», асуджаны.

Абноўлена
«Адзіна правільнае рашэнне». Пуцін на Парадзе Перамогі апраўдаў вайну ва Украіне
2022.05.09 11:31

ПС belsat.eu

Стужка навінаў