МУС Украіны: 32 тыс. расейцаў шукаюць родных-вайскоўцаў


Ужо 32 тысячы расейцаў звярнуліся з запытамі адносна пошуку родных-вайскоўцаў. Пра гэта заявіў кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусіў у эфіры «24 каналу».

Знішчаны расейскі танк каля Кіева, Украіна.
Фота: Piotr Pogorzelski

Паводле Андрусіва, расейцы пакідаюць кантакты і звесткі сваіх салдатаў, мужоў, сыноў, якіх шукаюць:

«Яны разумеюць, што ім хлусяць. Мы пытаемся, чаму яны гэта пішуць, чаму не могуць сваіх распытаць. Яны кажуць, што ім хлусяць».

Паводле звестак украінскага Міністэрства абароны на дзень 9 траўня, у вайне з Украінаю загінулі ўжо 25 650 акупантаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў