Краіны G7 паабяцалі прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці


У сваёй супольнай заяве 8 траўня краіны «Вялікай сямёркі» сярод іншага акрэслілі неабходнасць судовага пераследу прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія дапамагалі вайне ва Украіне.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. 18 лютага 2022 года.
Фота: kremlin.ru

«Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта Пуціна, арганізатараў і суўдзельнікаў гэтай агрэсіі, улучаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іхныя дзеянні, згодна з міжнародным правам. Для гэтага мы працягнем працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі ўва ўсім свеце», – гаворыцца ў заяве.

Лідары краінаў G7 падтрымалі працу ў расследаванні і зборы доказаў, у тым ліку пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда, незалежнаю камісіяй расследаванняў, упаўнаважанаю Радаю правоў чалавека ААН і місіі экспертаў АБСЕ.

Нагадаем, што 8 траўня лідары краінаў «Вялікай сямёркі» правялі віртуальную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Сярод іншага яны абавязаліся ўзмацніць ціск на Расею, у прыватнасці – адмовіўшыся ад расейскіх нафты і газу.

Hавiны
Кіраўнікі краін G7 паабяцалі зменшыць залежнасць ад расейскіх энергарэсурсаў
2022.05.08 22:47

ПС belsat.eu

Стужка навінаў