За адмову насіць чырвона-зялёныя бутаньеркі супрацоўнікам крамаў пагражаюць праблемамі


Чырвона-зялёныя бутаньеркі.
Фота: belsat.eu

Работнікаў гандлёвых сетак прымушаюць апранаць бутаньерку колераў дзяржаўнага сцяга, але пасля падзей, якія здарыліся ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 не ўсе згаджаюцца гэта рабіць.

Тады кіраўніцтва ўключае адміністрацыйны рэсурс, але нават пры падобным ціску знаходзяцца работнікі, якія адмаўляюцца апраналіся на сябе чырвона-зялёны колер.

– Мяне выклікалі ў кабінет начальніка змены, ён папрасіў апрануць – гэтую чырвона-зялёную стужку, я адмовіўся. Крыху пазней да мяне падышоў старэйшы менеджар і спытаў, чаму не апранаю, па палітычных матывах ці не. Я сказаў, што не. У сярэдзіне працоўнага дня мой кіраўнік падышоў да мяне і сказаў, што калі я адмовіўся апрануць гэтую стужку, то мне не падпішуць паперу на адпачынак за свой кошт, – распавёў «Белсату» на ўмовах ананімнасці супрацоўнік адной з буйных гандлёвых сетак.

Hавiны
«Вы жывяце ў дзяржаве, у якой абавязаныя гэта рабіць». У Гомлі настаўніца заганяла вучняў на акцыю, бо яны «абутыя, апранутыя»
2021.05.09 11:41

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў