У Віцебску затрыманні на парадзе


Парад 9 траўня ў Віцебску.
Фота: Белсат

У Віцебску 9 траўня за маску з выявай чырвонага сэрца на белым фоне затрымалі прынамсі дваіх маладзёнаў.

Руслана Яневіча і Ангеліну Туравец імаверна затрымалі на парадзе. Падставай для затрымання стала маска Ангеліны з выявай чырвонага сэрца на белым фоне. Цяпер абое знаходзяцца ў Чыгуначным РАУСе. Паводле папярэдніх звестак, на затрыманых складаюць пратаколы паводле 24.23 КаАП і вымаюць рэчы.

Таццяна Туравец.
Фота: «Віцебская Вясна»

Маці Ангеліны, Таццяне Туравец, пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што яна нібыта падчас затрымання жанчына ўкусіла за палец аднаго міліцыянта, пракусіла пальчатку другому і нанесла ўдар нагой у галаву трэцяму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў