У Менску запусцілі ў неба тысячы шарыкаў, хоць гараджане і чыноўнікі прасілі гэтага не рабіць

Запуск паветраных шароў у Менску. Фота: TUT.by

Падчас параду 9 траўня ў Менску ў неба ўсё ж запусцілі тысячы чырвоных і зялёных шарыкаў. Пра гэта паведамляе TUT.by.

4 тыс. шарыкаў з геліем запусцілі над плошчай Перамогі, пасля ўрачыстага ўскладання вянкоў да манумента і прамовы Аляксандра Лукашэнкі. Гэта каштавала бюджэту 8 тыс. рублёў.

Супраць масавага запуску шароў запусцілі петыцыю, пад якой падпісаліся больш за 1700 чалавек. На іх думку, свята можна было правесці без шкоды і «кучы смецця, які запускаецца ў неба». У адказ на зварот Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендаваў упраўленню культуры Менгарвыканкаму выключыць запуск шароў з святочнай праграмы.

Але зроблена гэта не было.

Цікава, што ў 2019 годзе супраць запуску падчас святаў геліевых паветраных шароў, якія шкодзяць і прыродзе, і жывёлінам, выступала Мінпрыроды.

«Вы жывяце ў дзяржаве, у якой абавязаныя гэта рабіць». У Гомлі настаўніца заганяла вучняў на акцыю, бо яны «абутыя, апранутыя»

МГ belsat.eu

Hавiны