У Менску цягнікі метро перасталі спыняцца на «Плошчы Перамогі»


Супрацоўнікі АМАПа патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

На менскай станцыі метро «Плошча Перамогі» 9 траўня спачатку абмежавалі выхад са станцыі, а затым і ўвогуле забаранілі спыненне цягнікоў.

Як адзначылі ў менскім метрапалітэне, у 7.36 «у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў» на выхад быў зачынены вестыбюль №1 станцыі метро «Плошча Перамогі».

А з 10:45 цягнікі едуць без спынення на станцыі. Сама яна закрытая для пасажыраў.

А 12:00 станцыя метро «Плошча Перамогі» адкрытая для пасажыраў і працуе ў штатным рэжыме.

Таксама з тэхнічных прычынаў некалькі гадзін не працавала трэцяя лінія метро.

Фота
У Менску рыхтуюцца да святкавання Дня перамогі
2021.05.08 16:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў