У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне праз замаразкі


Вясна ў Беларусі.
Фота: Леанід Юрык / Белсат

Штармавое папярэджанне з прычыны замаразкаў абвешчанае ў Беларусі 10 траўня. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

У панядзелак у краіне чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер умераны, удзень на захадзе парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, па захадзе – да плюс 9, у паўднёва-ўсходняй палове Беларусі на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад нуля да мінус 2.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад 16 градусаў цяпла па ўсходзе да 23 па захадзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў