«Не ўсе вынеслі гэты ўрок». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Перамогі


9 траўня лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўскі павіншавала беларусаў з Днём Перамогі.

«9 мая 1945 года нацысцкая Германія капітулявала, завяршыўшы свой удзел у вайне. І Дзень Перамогі – гэта свята ў гонар яе заканчэння. Але гэта свята са слязамі на вачах. Бо вайна стала велізарнай трагедыяй для ўсяго свету – і асабліва для Беларусі. Мы ўсе з дзяцінства памятаем, што за чатыры гады вайны загінуў кожны трэці беларус. Гэта не свята пра «можам паўтарыць». Гэта гісторыя пра «ніколі зноў», – заявіла яна.

Гісторыі
«Першы час было страшна цягаць трупы». Што ўзгадваюць пра вайну яе сведкі
2021.05.09 09:54

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, «што людзі не павінны паміраць і ахвяраваць сваім жыццём дзеля чыіхсьці амбіцыяў», а «кожная вайна і кожны гвалт жудасныя ў любой сваёй праяве».

«Але амаль праз 80 гадоў мы бачым, што не ўсе вынеслі гэты ўрок. Ёсць тыя, хто маніпулюе гістарычнай трагедыяй цэлага народа, каб ачарніць цяперашніх змагароў за незалежнасць. Ёсць тыя, хто выкарыстоўвае ў прапагандзе герояў, якія змагаліся за нашу свабоду 76 гадоў таму. Ёсць тыя, хто гатовы выдаткаваць амаль мільён рублёў на салюты і канцэрты, але нічога не падарыць ветэранам да іх свята (і спешна пачынае выплачваць кампенсацыі, толькі калі беларусы самі ўжо пачалі збіраць сродкі ветэранам)», – адзначыла лідарка пратэсту.

Яна заклікала беларусаў выйсці з хаты, ушанаваць памяць памерлых, запусціць салюты, ускласці кветкі і прынесці свечкі на магілы герояў ці апублікаваць іх фота ў сваіх стужках.

«Таму 9 траўня – вельмі важная, памятная дата. Я хачу падзяліць з вамі гэтую памяць і жадаю, каб і наш агульны Дзень перамогі прыйшоў як мага хутчэй», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Фота
«Карта памяці». Ветэраны ў фотапраекце Аляксандра Васюковіча
2021.05.09 10:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў