Лукашэнка не захацеў віншаваць Зяленскага з Днём Перамогі


Уладзімір Зяленскі. Фота – president.gov.ua

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам з Днём Перамогі. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Віншаванні скіраваныя кіраўнікам усіх постсавецкіх краін, апроч краін Балтыі і Украіны. У прэсавай службе адзначылі, што Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні прэзідэнтам Азербайджану Ільхаму Аліеву, Арменіі Армену Саркісяну, Казахстану Касым-Жамарту Такаеву, Кыргызстану Садыру Жапараву, Малдовы Маі Санду, Расеі Уладзіміру Пуціну, Таджыкістану Эмамалі Рахмону, Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаву, Узбекістану Шаўкату Мірзіёеву, Грузіі Саламэ Зурабішвілі, «а таксама народу Украіны».

Акрамя таго, Лукашэнка павіншаваў прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішустіна, старшыняў Савета Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы РФ Валянціну Мацвіенка і Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, выканаўчаг сакратара СНД Сяргея Лебедзева, дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава.

Асобныя віншаванні былі скіраваныя і прадстаўнікам Беларусі ў еўразійскіх структурах – старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу і генеральнаму сакратару Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.

У прэс-службе адзначаюць, што Лукашэнку таксама паступаюць «шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых дзеячаў розных сфер». Але ад каго канкрэтна не ўдакладняецца.

Hавiны
Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь. Напярэдадні Кіеў назваў Лукашэнку нелегітымным
2020.09.24 16:37

Нагадаем, што кіраўніцтва краінаў Балтыі і Украіны адмовіліся прызнаваць Лукашэнку пераможцам мінулых прэзідэнцкіх выбараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў