«Карта памяці». Ветэраны ў фотапраекце Аляксандра Васюковіча


«Карта памяці» – фотапраект Аляксандра Васюковіча, на які ў 2014 годзе яго натхніў дзядуля, ветэран і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Фёдаравіч. На травеньскія святы сям’я рыхтавалася не да параду, а садзіла бульбу. Гэтая традыцыя ў нейкай меры таксама стала прычынай стварэння праекту.

«Мы ўсёй сямʼёй прыязджалі да дзеда, каб дапамагчы яму. Калгасны конь быў вольны толькі ў святочныя дні, таму дзед не святкаваў, а працаваў, іншага часу не было», – распавядае фатограф.

За ўсю сваю жыццё Васіль Фёдаравіч не атрымаў ніводнага запрашэння на парад у Менск і памёр, не пабываўшы на свяце ў свой жа гонар. Яго ўнук называе гэта дзікай несправядлівасцю.

«Гледзячы на тое, як рыхтуюць Менск да свята, як наводзяць парадак вакол помніка ўдзельнікам вайны ў вёсцы дзеда, я разумеў што ўсе гэтыя атрыбуты для дзяржавы важнейшыя за людзей, якія ваявалі за гэтую перамогу. Мая серыя – даніна павагі ўсім ветэранам і напамін, што людзі важней помнікаў і атрыбутаў», – кажа Аляксандр Васюковіч.

Дзмітрый Іванавіч Шокель. Браслаў, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Рэгіна Мікалаеўна Кашкур. Аграгарадок Далёкія, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Помнік у вёсцы Падрукша, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Фёдар Аляксандравіч Кукшцель. Вёска Дуброўка, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Помнік у гарадскім пасёлку Візды, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Іван Іванавіч Рыбнікаў. Гарадскі пасёлак Візды, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Помнік у вёсцы Ждэгелі, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Раіса Аляксееўна Шыкалава. Аграгарадок Опса, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Помнік у вёсцы Вайнюнцы, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч
Васіль Фёдаравіч Васюковіч. Вёска Дуброўка, Беларусь. 2014 год.
Фота: Аляксандр Васюковіч

ЮШ/МВ, Belast.eu

Стужка навінаў