Дзяржсакратар Савету бяспекі распавёў, што будзе адбывацца ў выпадку забойства Лукашэнкі


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў пра механізмы рэалізацыі дэкрэту «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», які пачне дзейнічаць у выпадкі гвалтоўнай смерці Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша БелТА.

Як заявіў Вальфовіч, дэкрэт прадугледжвае, што ў выпадку гібелі Лукашэнкі з прычыны замаху, здзяйснення акту тэрарызму, вонкавай агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі. Неадкладна ўводзіцца рэжым надзвычайнага або вайсковага становішча зыходзячы з аналізу абстаноўкі, а Савет бяспекі вызначае пералік захадаў па яго забеспячэнню. У прыватнасці, уводзіцца абмежаванне на свабоду перамяшчэння, забарона масавых мерапрыемстваў і забастовак, уводзіцца каменданцкая гадзіна, забяспечваецца бяспека асобаў і аб’ектаў.

Рашэння Савета бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць неадкладнаму выкананню, падкрэсліў дзяржсакратар. У выпадку невыканання кіраўнікі органаў і арганізацыяў вызваляюцца ад пасады.

Hавiны
Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Ці гэта законна?
2021.04.24 15:36

Дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», які 9 траўня падпісаў Лукашэнка, наўпрост супярэчыць дзейнай Канстытуцыі Беларусі. Артыкул 89 Канстытуцыі прадугледжвае, што «у выпадку вакансіі пасады прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэмʼер-міністра», а не Савету бяспекі.

Аналітыка
Палітолагі пра анансаваны дэкрэт Лукашэнкі: Легалізацыя вайсковай хунты ў Беларусі насуперак Канстытуцыі
2021.04.24 17:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў