«YouTube» заблакаваў канал Дзяржаўнай думы Расеі


Відэахостынг YouTube заблакаваў акаўнт каналу «Дума ТВ», які асвятляе працу Дзяржаўнай думы Расейскай Федэрацыі.

«Ваш рахунак заблакаваны без магчымасці аднаўлення, згодна з нашымі правіламі ў дачыненні абмежавання экспарту і ўжывання санкцыяў», – адзначаецца ў паведамленні YouTube, апублікаваным аўтарамі «Думы ТВ».

«Google выконвае ўсе законы аб санкцыях і правілах гандлю. Калі мы выявім, што ўліковы запіс парушае ўмовы абслугоўвання, мы зробім адпаведныя захады», – патлумачылі ў прэс-службе Google.

Канал «Дума ТВ» пазіцыянуе сябе як парламенцкае тэлебачанне. На ім публікаваліся каментары дэпутатаў, трансляцыі паседжанняў Дзярждумы і аўтарскія праграмы. Як сцвярджаюць, на канал былі падпісаныя 145 тысяч карыстальнікаў, а агульная колькасць праглядаў відэа перавышала 100 мільёнаў.

Hавiны
Сэрвіс бранявання жытла «Airbnb» прыпыніў працу ў Расеі і Беларусі
2022.04.05 09:41

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, каментуючы дзеянні YouTube у сваім тэлеграм-канале, заклікала рыхтавацца да блакавання відэахостынгу ў Расеі:

«Мяркуючы па ўсім, YouTube сабе прысуд падпісаў. Захоўвайце кантэнт, пераносьце на расейскія платформы. І хутчэй».

У сваю чаргу кіраўнік камітэту інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Хінштэйн назваў блакаванне каналу правакацыяй. Старшыня камітэту бяспекі Піскароў заявіў пра неабходнасць «максімальна жорсткіх захадаў рэагавання» у дачыненні відэахостынгу. Блакаванне «Думы ТВ» было ўспрынятае расейскімі дэпутатамі вельмі балесна.

ВІДЭА
Санкцыі працуюць? Эканамісты разважаюць пра бліжэйшую будучыню беларускай эканомікі
2022.04.08 13:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў