Уладзімір Зяленскі: У свабоды няма часу чакаць


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў усе дэмакратычныя краіны неадкладна ўвесці нафтавае эмбарга супраць Расеі.

Прэзідэнт Украіны запісаў зварот пасля перамоваў з прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам, які сёння нечакана наведаў Кіеў. Паводле Зяленскага, гэты візіт дэманструе, што «для свабоды няма перашкодаў, для лідарства няма перашкодаў». Паводле яго, Джонсан прыехаў з новым пакетам фінансавай і абароннай дапамогі для Украіны, абмяркоўваліся таксама новыя санкцыйныя крокі супраць Расеі.

Зяленскі падкрэсліў, што падтрыманне Украіны – не толькі маральны абавязак усіх дэмакратычных краінаў, але і ўласная стратэгія для абароны кожнай цывілізаванай дзяржавы.

«Ва Украіны няма часу чакаць. У свабоды няма часу чакаць. Калі тыранія пачала агрэсію супраць усяго, на чым трымаўся мір у Еўропе, варта дзейнічаць неадкладна. Трэба дзейнічаць прынцыпова. І нафтавае эмбарга мусіць быць першым крокам. Прычым на ўзроўні ўсіх дэмакратычных дзяржаваў, усяго цывілізаванага свету. Тады Расея гэта адчуе. Тады гэта для іх будзе аргумент, каб шукаць міру, спыніць бессэнсоўны гвалт», – заявіў Зяленскі ў сваім звароце.

Абноўлена
У Кіеў з візітам прыбыў прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан
2022.04.09 18:08

Нагадаем, 9 красавіка па выніках сустрэчы з Зяленскім брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан заявіў, што «Украіна насуперак усім чаканням адкінула расейскія войскі ад Кіева і здзейсніла найвялікшы баявы подзвіг у XXI стагоддзі». Ён паведаміў, што Лондан перадасць Украіне 120 бронемашынаў і новыя супрацькарабельныя ракетныя сістэмы.

Кіеў сёння таксама наведвае прэм’ер-міністр Аўстрыі Карл Нэгамэр.

Аналітыка
Грошы і зброя. Якую дапамогу і ў якім аб’ёме Украіна атрымлівае ад Захаду
2022.03.28 20:48

РР belsat.eu

Стужка навінаў