У Расеі затрымалі вайскоўца, які запісваў відэа гвалту над немаўляці


Нашыя калегі з «Вот Так» паведамляюць, што ў сеціве з’явіліся відэа з расейцам Аляксеем Бычковым, які мог ваяваць ва Украіне. На адным з запісаў мужчына здзяйсняе дзеянні сексуальнага характару з немаўляці. У сацсетках пішуць, што Бычкоў праходзіў службу ў вайсковай частцы № 64044. Паводле інфармацыі «Вот Так», 9 красавіка мужчыну затрымалі ў Расеі.

Аляксей Бычкоў на фота ва ўніформе УС РФ і на кадры з відэа са здзекаваннямі над дзіцем. Крыніца: Вот Так

Рэдакцыя «Вот Так» звярнула ўвагу на трэд у Twitter, прысвечаны расейскаму вайсковаму Аляксею Бычкову. У ім ёсць ролік, на якім мужчына называецца і кажа, што запісвае «лютае відэа». Затым ён трэ шчотачкай для павек паміж ягадзіц немаўля, а пасля аблізвае і водзіць шчотачкаю па твары. Дзіця праз дзеянні Бычкова пачынае плакаць.

У сацсетцы выкладваюць і іншыя відэа (каб убачыць запіс, трэба быць карыстальнікам «УКантакце») з гэтым чалавекам. Калі іх знялі, невядома. На некаторых мужчына таксама здзяйсняе дзеянні сексуальнага характару з немаўляткам.

Карыстальнікі сцвярджаюць, што кадры з гвалтам над дзіцем Бычкоў адпраўляў свайму таварышу. Акрамя таго, расеец здымаў свае геніталіі. У дадатак на камеру ён засоўваў сабе ў анус розныя прадметы, у тым ліку нож. На адным з відэа мужчына ўставіў у анальную адтуліну асадку і пасля аблізаў яе. На роліках ёсць і іншыя праявы сексуальнай дэвіяцыі.

Крыніца: Вот Так

Карыстальнік «УКантакце» Косця Кірэеў апублікаваў інфармацыю пра гэтага мужчыну. Ён сцвярджае, што Аляксей Бычкоў – 1997 года нараджэння, зарэгістраваны ў Стаўраполлі і жыве ў Краснадарскім краі. У сетцы ёсць некалькі варыянтаў нумароў тэлефонаў, якія прыпісваюць гэтаму чалавеку. Датэлефанавацца па ім журналістам «Вот Так» не ўдалося (адзін з тэлефонаў быў вылучаны, другі – часова заблакаваны).

Аляксей Бычкоў.
Фота: Анастасия Иванова / «ВКонтакте»

Удакладнім, што паводле звестак таго ж Косці Кікеева, 8 сакавіка 2022 года Аляксей Бычкоў атрымаў штраф за перавоз дзяцей без адмысловага фатэля ў Северскім раёне Краснадарскага краю. Аўтамабіль зарэгістраваны на Анастасію Цэкрес. Ейны тэлефон таксама апублікавалі ў сетцы. Жанчына не адказала на званок журналістаў «Вот Так», аднак у ліставанні ўдакладніла:

«Я прадала аўта ягонай жонцы. Але гэтага падонка я не ведаю».

Пазней Цэкрес распавяла нашым журналістам, што даведалася пра злачынствы Бычкова з відэа, якія ёй дасылалі карыстальнікі сацыяльных сетак. Яна напісала заяву ў паліцыю, і сёння мужчыну затрымалі, паведаміла «Вот Так» Анастасія Цэкрес.

Удакладнім, што, паводле інфармацыі карыстальнікаў «УКантакце», Аляксей Бычкоў – лейтэнант вайсковай часткі № 64044 у прадмесці Пскова. Раней старшыня савету ветэранаў 76-й гвардзейскай дывізіі ПДВ Юрый Суседзеў распавёў, што ўсе вайсковыя злучэнні Пскоўскай вобласці бяруць удзел у вайне ва Украіне.

У канцы лютага ўкраінскія СМІ паведамлялі, што ў Харкаве ўзялі ў палон вайскоўца з той жа Пскоўскай в/ч 64044, дзе, як мяркуюць, служыць або раней праходзіў службу Аляксей Бычкоў. Калі герой відэа са здзекаваннямі з дзіця сапраўды ўсё яшчэ ў шэрагах расейскай арміі, ён таксама мог быць у Харкаўскай вобласці. Пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю на гэты момант «Вот Так» не можа.

Гісторыі
«Людзі хавалі сваіх дзяцей у агародах, разумееце?» Жыхары вызваленай Барадзянкі – пра акупацыю расейцаў
2022.04.09 16:52

«Вот Так» нагадвае, што 8 красавіка ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў справах правоў чалавека Людміла Дэнісава распавяла пра згвалтаванні ўкраінскіх дзяцей расейскімі вайскоўцамі. Гэта адбылося ў Бучы. 14-гадовую дзяўчынку згвалцілі пяцёра салдатаў, яна зацяжарала. 11-гадовага хлопчыка салдаты РФ гвалцілі на вачах у маці: яе прывязалі да крэсла і прымусілі глядзець.

Арына Бяссонава / Вот Так / ІР

Стужка навінаў