Лукашэнку ўдарылі па твары клюшкаю


Аляксандр Лукашэнка падчас гульні ў хакей выпадкова атрымаў клюшкаю па твары. Пра гэта паведамляе «Пул первого».

Інцыдэнт адбыўся падчас закідвання шайбы. Гульню пасля гэтага адразу перапынілі: Лукашэнка схапіўся за твар і паехаў на лаву запасных. Там яму наклалі бінты на ранку.

«Пул первого» запэўнівае, што з хакеістам, які ўдарыў клюшкай Лукашэнку, усё ў парадку.

РР belsat.eu

Стужка навінаў