З пачатку вайны па ўсёй Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі прынамсі 1500 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне затрымалі мінімум 1500 чалавек.

Большасць з іх улады пераследуюць паводле адміністратыўных справаў, а супраць некаторых распачалі крымінальныя справы. Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу.

Праваабаронцы адзначаюць, што самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага. За два дні ў Беларусі затрымалі больш за 1100 чалавек. Пратэсты адбываліся не толькі ў Менску, але нават у мястэчках: напрыклад, Дрыбіне, Докшыцах, Шуміліне ды Ушачах. Пратэстоўцаў у Менску збівалі падчас затрыманняў, катавалі і ўтрымлівалі ў ізалятарах у нечалавечых умовах, падкрэсліваюць у ПЦ «Вясна».

Акрамя гэтага, у Беларусі вядзецца рэйкавая вайна. У некаторых гарадах сілавікі шукаюць партызанаў сярод мясцовых жыхароў паблізу тых месцаў, дзе адбывалася дыверсія. Затрыманых пасля ператрусаў або змяшчаюць пад варту ў межах крымінальных справаў, або кідаюць у ізалятары паводле адміністратыўных артыкулаў. Распавядаем, як пераследуюць у рэгіёнах за антываенныя погляды.

Агляд праваабаронцаў у справе антываенных пратэстаў у Беларусі можна прачытаць тут.

Аналітыка
Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў
2022.04.02 10:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў