За мінулы год беларусаў паменшала на 60 тысячаў, утрая больш як летась


Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

На пачатак 2021 года ў Беларусі жылі 9 349 645 чалавек – на 60 614 менш, чым на пачатак 2020 года, паведамляе Белстат.

Так з 2020 года да 2019-га насельніцтва краіны скарацілася на 18 998 чалавек. На пачатак 2019-га ў Беларусі жылі 9 429 257 чалавек, на пачатак 2020-га – 9 410 259, а на пачатак 2021-га – 9 349 645 чалавек. Гэта значыць, за апошні год у параўнанні з папярэднім колькасць насельніцтва скарацілася на лічбу ў тры разы большую, чым годам раней.

За кошт чаго адбылося такое скарачэнне насельніцтва, дакладна невядома, бо звесткі пра смяротнасць Белстат яшчэ не публікаваў. Мажліва, на скарачэнне насельніцтва паўплывалі рост смяротнасці, падзенне нараджальнасці і дадатковы міграцыйны адток. Таксама трэба ўлічваць, што ў мінулым годзе пачалася і пандэмія COVID-19.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў