Святлана Алексіевіч піша кнігу пра паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі


Пісьменніца і нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч піша кнігу пра падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю нямецкай газеце «Süddeutsche Zeitung».

Святлана Алексіевіч.
Фота: facebook.com

На пытанне, ці піша яна кнігу пра падзеі ў сваёй краіне, Алексіевіч адказала:

«Так, Чэхаў сказаў, што заданне літаратуры – ставіць дыягназ».

«Многія людзі тэлефануюць мне, дасылаюць свае ўспаміны», – дадала пісьменніца.

Таксама Алексіевіч заўважыла, што беларусы жывуць «паміж дзвюма небяспекамі – Лукашэнкам і Расеяй».

«Мы хочам стварыць незалежную квітучую краіну. Але як? Я пісьменніца, не палітык, у маёй кнізе я шукаю адказ на гэтае пытанне», – заявіла Алексіевіч.

Разам з тым пісьменніца сказала, што грамадзяне імкнуліся да «свайго роду негвалтоўнай рэвалюцыі»: «Мы хацелі гэтага дамагчыся без праліцця крыві. Гэта быў ідэалістычны план».

З верасня мінулага года Святлана Алексіевіч застаецца ў Нямеччыне паводле лініі службы акадэмічных абменаў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў