Памёр прынц Філіп — муж каралевы Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ. Яму было 99 гадоў

Прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, памёр ва ўзросце 99 гадоў. Пра гэта паведамляе Бакінгэмскі палац.

Ягоная каралеўская міласць памёр ранкам 9 красавіка ва Ўіндзарскім замку.

Прынц Філіп ажаніўся з прынцэсай Элізабэт у 1947 годзе. Праз пяць гадоў яна стала каралеваю. У сужэнцаў чацвёра дзяцей, восем унукаў і дзесяць праўнукаў.

AB, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны