Падатковая плануе стварыць падрабязную базу даходаў насельніцтва


Міністэрства па падатках і зборах будзе весці базу даных уліку даходаў фізічных асоб. Новая база даходаў насельніцтва прадугледжвае, што ў яе будуць уключаць не толькі інфармацыю пра заробкі, але таксама пра многія іншыя выплаты. Адпаведную пастанову вынес Савет Міністраў, паведамляе TUT.by.

У дакуменце прапісаны пералік, парадак і тэрміны прадстаўлення звестак аб даходах фізічных асоб, а таксама інфармацыі аб выдадзеных або пералічаных грошах. Аднак ёсць і выключэнне – гэта дзяржсакрэты і банкаўская таямніца

У базу, як плануецца, трапіць інфармацыя аб пералічаных грошах ад:

  • дзяржорганаў;
  • іншых арганізацый (юрыдычныя асобы, замежныя і міжнародныя арганізацыі, простыя таварыствы – гэта практычна ўсе прадпрыемствы і арганізацыі);
  • прадстаўніцтваў замежных арганізацый;
  • беларускіх ІП;
  • натарыусаў (якія працуюць у натарыяльных бюро);
  • адвакатаў (якія працуюць індывідуальна).

Па рашэнню ўрада аб запуску новай базы даходаў насельніцтва мяркуецца, што ў яе будуць уключаць не толькі інфармацыю пра заробкі, але таксама пра пенсіі, дапамогі, стыпендыі, бальнічныя, пераводы з-за мяжы і многія іншыя выплаты. Цалкам спіс можна паглядзець у пастанове Савету міністраў № 201.

Атрыманая інфармацыя будзе падавацца ў Міністэрства па падатках і зборах для фарміравання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку даходаў фізічных асоб.

Мяркуецца, што база павінна дапамагчы кантраляваць выкананне падатковай сваіх функцый па кантролю за выплатай падаткаў у бюджэт, будзе выкарыстоўвацца для прадастаўлення насельніцтву безнаяўных жыллёвых субсідый, а таксама для комплекснага аналізу эфектыўнасці падатковых ільгот, якія прадастаўляюцца грамадзянам.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў