Любыя вайсковыя дзеянні вакол АЭС нясуць страшныя рызыкі


Чарнобыльская АЭС засталася без электрычнасці, паведамляе нацыянальная энергетычная кампанія «Укрэнерга». У сувязі з гэтым узнікла асцярога, што пры адсутнасці вентыляцыі магчымы выхад радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе, а «ўвесь персанал атрымае небяспечную дозу выпраменьвання». Эксперт у галіне паліва і энергетыкі Генадзь Рабцаў у эфіры «Белсату» распавёў пра небяспеку баявых дзеянняў каля АЭС.

МАГАТЭ заявіла, што пакуль «не бачыць крытычных парушэнняў бяспекі» на ЧАЭС. Цяпер АЭС працуе ад электрычнасці ад генератараў, якія забяспечаць аб’ект на працягу 48 гадзінаў. Эксперт у галіне паліва і энергетыкі Генадзь Рабцаў у эфіры «Белсату» распавёў пра небяспеку баявых дзеянняў каля АЭС.

24 лютага Чарнобыльскую АЭС захапілі расейскія войскі. З таго часу на станцыі дзяжурыць адна і тая ж змена з 210 чалавек, сярод якіх тэхнічныя спецыялісты і ахоўнікі. Украінскія ўлады ўжо папрасілі Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) дапамагчы забяспечыць ратацыю персаналу Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Hавiны
Расейцы «абудзілі» Чарнобыль: хто цяпер адказны за бяспеку ЧАЭС
2022.02.26 15:05

АЯ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў