У Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі. Даты і месца не паведамляюць


Рух «За свабоду», грамадская арганізацыя БНФ «Адраджэнне» і БСДП падалі ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне Дня Волі, паведамляе «Наша Ніва».

У заяўцы просяць дазволіць мітынг, канцэрт і шэсце. Даты і месца меркаванай імпрэзы не паведамляюць: гэта забараняе закон.

«Паколькі заканадаўства забараняе паведамляць месца, час і дату мерапрыемства ,мы не будзем гэтага рабіць, каб не даваць фармальную нагоду адмовіць у заяўцы. Можам паведаміць, што фармат мерапрыемства ўключаюць шэсце, мітынг і канцэрт», – сказаў «Нашай Ніве» лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

У арганізатараў ёсць дамова з хуткай дапамогай, а міліцыя пакуль нічога не адказала.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў