У КДБ заявілі, што на 25–27 сакавіка рыхтуецца спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі


Кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што камітэту вядома пра асобаў, якія збіраюцца 25–27 сакавіка дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. Таксама ён адзначыў, што вядомыя канкрэтныя планы гэтай дэстабілізацыі, – паведамляе БелТА.

Іван Церцель
Фота: belta.by

Іван Церцель пасля сустрэчы з Лукашэнкам распавёў, што агулам становішча ў краіне стабільнае, аднак ёсць некалькі момантаў:

«Першае – беспрэцэдэнтны ціск на нашую дзяржаву з боку замежных партнёраў, звязаны з санкцыйнаю палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое – гэта спробы, і дакладзена аб канкрэтных асобах, планах дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час. Мы гаворым пра перыяд 25–27 сакавіка», – распавёў Церцель.

Паводле Івана Церцеля, КДБ таксама адзначае рост тэрарыстычных пагрозаў: «На жаль, яны адбываюцца з тэрыторыі нашых суседзяў, як правіла, сумежных дзяржаваў».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў