У Бруселі адбылася канферэнцыя па свабодзе слова ў Беларусі


У міжнародны жаночы дзень на відэаканферэнцыі, арганізаванай пастаянным прадстаўніцтвам Польшчы пры Еўрапейскім Звязе ў Бруселі сустрэліся паслы аб’яднанай Еўропы, Канады, ЗША, а таксама Вялікай Брытаніі. Узялі ўдзел і прадстаўнікі Еўракамісіі, а таксама кіраўніцтва «Белсату».

«Гэтым спатканнем мы хацелі мабілізаваць Еўразвяз да накладання санкцыяў хаця б на прадстаўнікоў апаратуры ціску. Другое – гэта падтрымка, якую могуць аказваць заходнія дзяржавы незалежным медыям, таксама гуманітарную падтрымку для рэпрэсаваных людзей. Пра гэта ўсё трэба нагадваць, заклікаць і прасіць гэтага», – пракаментавала сустэрчу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

На сустрэчы былі абмеркаваныя магчымасці дапамогі беларускім незалежным журналістам. Таксама кіраўніцтва «Белсату» прыцягнула ўвагу дыпламатаў да зняволення нашых каляжанак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай.

«Усе мае думкі з Кацярынай і Дар’яй, якіх прыгаварылі за працу на два гады калоніі. Сёння ў нас 260 палітвязняў, але іх нашмат больш. Цягам 13 гадоў нашай працы мы ўжо дасведчылі негатыўны ўплыў беларускага рэжыму. Мы працавалі без дазволу. Фрылансераў у Беларусі няма, за працу без акрэдытацыі трэба плаціць вялікія штрафы. Вялікая колькасць тэхнік была канфіскаваная. Але калі ўлады зразумелі, што нас не спыніць, іх пачалі затрымліваць за ўдзел у масавых мерапрыемствах. 392 дні мае калегі правялі за кратамі. Яны вырашылі браць журналістаў у закладнікі і праводзіць паказальныя суды. 18 лютага Кацярыну і Дарʼю прыгаварылі да двух гадоў турмы.

Я не палітык, але магу сказаць адно: усе прадстаўнікі медыяў патрабуюць фінансавай дапамогі. Мы павінны мець магчымасць дапамагчы нашым калегам, калі ў іх канфіскуюць тэхніку, арыштоўваюць, трэба дапагамаць іх сем’ям. Замест таго, каб ствараць кантэнт, мы аплочваем буйныя штрафы», – казаў на сустрэчы намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

belsat.eu

Стужка навінаў