У Горадні адбыўся суд аб падзеях 6 верасня 2020-га. Траіх абвінавачаных прызналі вінаватымі ў гвалце над сілавікамі, паведамляе Hrodna.life.
Усім траім суддзя Дзмітрый Кедаль у якасці пакарання абраў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ілля Паланянкін і Пётр Грэцкі атрымалі па 3 гады «хіміі», Ян Дайліда – 3,5. Мужчынаў судзілі паводле артыкулаў 342 («Арганізацыя і рыхтаванне групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») і 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў») Крымінальнага кодэксу.
Падчас следству Ілля Паланянкін заставаўся пад вартай – яго прызналі палітвязнем. За гэты час ягоная жонка нарадзіла дачку. Да абскарджання выраку ён выйшаў пад падпіску. Дайліда і Грэцкі да суда і былі пад ёй.
Летась 6 верасня ў Горадні меўся адбыцца чарговы пратэставы марш. Людзі сабраліся ў шасці пунктах гораду, каб дайсці на Савецкую плошчу. Але ўжо на гэтым этапе пачаліся жорсткія затрымалі. Тых, хто ўсё ж такі дайшоў у цэнтр, канчаткова разагналі на праспекце Янкі Купалы. Пры затрыманні і мужчынаў, і жанчын душылі, цягнулі па асфальце. У твары распылялі газ. У адказ у амапаўцаў кідалі пляшкі.
ЯП belsat.eu