Максіму Знаку падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня


Адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі паведаміў TUT.by, што тэрмін утрымання пад вартай ягонага падабароннага працягнуты да 9 траўня.

Злева направа: Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ілля Салей. Крыніца: @franakviacorka / Twitter

Юрыст штабу Віктара Бабарыкі і чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. 18 верасня яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). На знак нязгоды з абвінавачаннем адвакат абвясціў галадоўку.

Гісторыі
«Што было б з Беларуссю, калі б мы не марнавалі час невінаватых на турмы?» Надзея Знак чакае мужа на волі з шампанскім
2021.03.06 09:00

21 снежня стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) супраць чальцоў Каардынацыйнай рады. Таксама Максім Знак стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 КК), распачатай супраць Каардынацыйнай рады.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў