Кнігу журналістаў «Белсату» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай хочуць прызнаць экстрэмісцкай. Але судзіць за яе будуць раней


Ігар Ільяш прэзентуе кнігу «Беларускі Данбас». Кніга Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас» упершыню прэзентаваная ў Беларусі. Імпрэза адбылася ў амбасадзе Украіны ў Менску. 19 лютага 2021 г.
Фота: ДЯ / Белсат

26 сакавіка мае адбыцца паседжанне Кастрычніцкага раёну суда Менску, дзе могуць прызнаць экстрэмісцкай кнігу «Беларускі Данбас».

Аўтары кнігі – журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце настойвае, што ў выданні ёсць «прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці, прапаганды выключнасці, перавагі альбо непаўнавартасці грамадзянаў паводле прыкметаў іхнага дачынення да расавай, нацыянальнай, рэлігійнай прыналежнасці, прапаганды публічнай дэманстрацыі нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, матэрыялы і інструкцыі ў выбуховай справе, якія можна выкарыстоўваць для планавання і здзяйснення тэрарыстычных актаў шляхам падрыву цывільных і (альбо) вайсковых аб’ектаў».

Летась 12 снежня ў Нацыянальным аэрапорце затрымалі журналіста Рамана Васюковіча, які вёз з сабою «Беларускі Данбас». Кнігу забралі і не вярнулі. Цяпер журналіста чакае адміністратыўны працэс у справе за «распаўсюд альбо перавоз экстрэмісцкай прадукцыі». Суд прызначаны на 12 сакавіка, то бок на два тыдні раней за тэрмін, калі кнігу могуць прызнаць экстрэмісцкай.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў