Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартаю. Яна застанецца за кратамі да 8 траўня


Марыя Калеснікава
Удзельніца прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава размаўляе з журналістамі па дарозе на допыт у Следчы камітэт. 27 жніўня 2020 года.
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Сяброўка Прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава мае прабыць за кратамі прынамсі яшчэ два месяцы. Тэрмін зняволення ёй падоўжылі да 8 траўня, паведамляе тэлеграм-канал штабу Віктара Бабарыкі.

Папярэдні тэрмін утрымання скончыўся 8 сакавіка, але Марыю Калеснікаву не выпусцілі. А сёння стала вядома, што яе вырашылі пакінуць за кратамі. Сяброўку Прэзідыуму КР вінавацяць у закліках да захопу ўлады (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт. 357), а таксама стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт 361-1).

Калеснікаву затрымалі 7 верасня. 9-га яе знайшлі ў СІЗА на Валадарскага.

Сёння стала вядома, што тэрмін утрымання падоўжылі яшчэ аднаму сябру КР – Максіму Знаку. Цяпер ён мусіць прабыць за кратамі прынамсі да 9 траўня.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў