Дзяржсакратар ЗША назваў Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў Аляксандра Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы і выступіў за вызваленне палітвязняў, паведамляе ТАСС.

Штогод Дзярждэпартамент ЗША ўручае жанчынам з розных краінаў свету ўзнагароду за грамадзянскую мужнасць. У панядзелак на цырымоніі ўганароўвання Блінкен заявіў, што Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Энтані Блінкен.
Фота: Mark Makela / Getty Images

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША адкрыў цырымонію, якая праходзіла ў фармаце тэлемосту, з ушанавання Марыі Калеснікавай, сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі.

«Напярэдадні [беларускіх] прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулым годзе, яна мабілізавала жанчын па ўсёй краіне, каб пратэставаць супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі – апошняга дыктатара Еўропы», – сказаў Блінкен.

Ён адзначыў, што Калеснікава застаецца пад вартай у Беларусі. «Злучаныя Штаты будуць працягваць заклікаць неадкладна вызваліць яе, а таксама ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, якая таксама выступіла на цырымоніі, сцвердзіла: «Справядлівыя выбары ў Беларусі ўмацуюць таксама нашую ўласную дэмакратыю».

Hавiны
Тэрмін утрымання Марыі Калеснікавай пад вартай закончыўся, але яна не на волі
2021.03.08 15:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў