Берасцейскія дэсантнікі паляцелі на вучэнні ў Расею. Адпрацуюць міратворчыя дзеянні


Вайскоўцы з 38-й дэсантна-штурмавой брыгады (Берасце) вылецелі на вучэнні ва Ульянаўск, паведамляе Міністэрства абароны.

Вучэнні пачынаюцца сёння і скончацца 20 сакавіка. Кіраваць імі будзе намеснік кіраўніка ПДВ Расеі.

Беларускія і расейскія дэсантнікі адпрацуюць рыхтаванне і вядзенне супольных міратворчых дзеянняў.

Арганізацыя «ByPol» паведамляла, што сярод вайскоўцаў беларускіх Сілаў спецыяльных аперацыяў набіраюць кантрактнікаў для кантынгенту ў Сірыі. Меркаваная колькасць – 600 чалавек, хаця ў Беларусі ёсць толькі адна міратворчая рота.

Hавiны
BYPOL: беларускіх жаўнераў хочуць накіраваць у Сірыю
2021.01.30 15:52

38-я брыгада якраз уваходзіць у склад Сілаў спецыяльных аперацыяў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў