Беларускія палітвязні сталі лаўрэатамі прэміі імя Святланы Навумавай


9 сакавіка адзначылі лаўрэатаў прэміі імя Святланы Навумавай. У гэтым годзе арганізатары вырашылі не ўручаць яе канкрэтным людзям, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

  • Намінацыя «Вольная Беларусь» усім палітвязням. Прэмію перадалі праваабарончаму цэнтру «Вясна».
  • Намінацыя «Грамадзянская ўзаемадапамога» – ініцыятыве «Разам ты не адзін».
  • Намінацыя «Грамадзянская ініцыятыва» «Сумленныя людзі».

Прэмія заснаваная ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітолага і паліттэхнолага Святланы Навумавай, адной са стваральніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Святлана Навумава.
Фота: радыё «Свабода»

Святлана Навумава заклікала стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найбольш перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў