Беларускі фонд спартовай салідарнасці: міжнароднае непрызнанне Лукашэнкі на чале НАК – важны крок


Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў вельмі моцнае рашэнне, не прызнаўшы Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту, – паведамляе «РБК Спорт».

«Рашэнне цалкам супадае з чаканнямі. Мы ў першую чаргу ставім сабе мэтай абарону правоў спартоўцаў. Пры гэтым у нас няма мэты пазбавіць Беларусь сцяга або адхіліць кагосьці», – заявіў Апейкін.

Ён таксама адзначыў, што МАК аператыўна адрэагаваў на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. «Усім зразумела, што Алімпійскі сход прайшоў не ў адпаведнасці з правіламі, і Лукашэнка быў фактычна прызначаны, а не абраны», – дадаў Апейкін.

Аляксандр Апейкін.
Фота: tribuna.com

Спартовец заявіў, што Лукашэнку было прынцыпова важна заняць месца прэзідэнта НАК, і пасля санкцыяў з боку МАК ён вырашыў паставіць свайго сына, каб захаваць пераемнасць. Аднак цяпер ізноў з’явілася неабходнасць правесці пераабранне.

На думку Апейкіна, тое, што МАК не жадае прызнаваць сямʼю Лукашэнкі на чале НАК, – гэта «важны крок». Таксма немалаважна і тое, што МАК не прызнаў чальцом НАК Дзмітрыя Баскава, старшыню Федэрацыі хакею Беларусі, які, магчыма, мае дачыненне да смерці Рамана Бандарэнка, дадаў Апейкін.

Hавiны
МАК не прызнаў Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі
2021.03.08 19:59

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў