213 дзён пратэстаў. Калеснікава і Знак застануцца пад вартай, расейскі пасол выказаўся пра КР


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо 213 дзён. Палітвязні застаюцца за кратамі, а рэжым знаходзіць новых «тэрарыстаў».

Калеснікава і Знак застаюцца з кратамі

Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак.
Фота: Белсат

Сяброўка Прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава мае прабыць за кратамі прынамсі яшчэ два месяцы. Тэрмін зняволення ёй падоўжылі да 8 траўня.

Папярэдні тэрмін утрымання скончыўся 8 сакавіка, але Марыю Калеснікаву не выпусцілі. А сёння стала вядома, што яе вырашылі пакінуць за кратамі. Сяброўку Прэзідыуму КР вінавацяць у закліках да захопу ўлады (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт. 357), а таксама стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт 361-1).

Калеснікаву затрымалі 7 верасня. 9-га яе знайшлі ў СІЗА на Валадарскага

Hавiны
Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартаю. Яна застанецца за кратамі да 8 траўня
2021.03.09 20:22

Падоўжылі тэрмін утрымання і яшчэ аднаму сябру КР Максіму Знаку. Цяпер ён мае застацца за кратамі прынамсі да 9 траўня.

Юрыст штабу Віктара Бабарыкі і чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. 18 верасня яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). На знак нязгоды з абвінавачаннем адвакат абвясціў галадоўку.

Hавiны
Максіму Знаку падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня
2021.03.09 11:48

21 снежня стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) супраць чальцоў Каардынацыйнай рады. Таксама Максім Знак стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 КК), распачатай супраць Каардынацыйнай рады.

Расейскі пасол выказаўся пра Каардынацыйную раду

Дзмітрый Мезенцаў.
Фота: belarus.mid.ru

Каардынацыйная рада звярталася да амбасадара Расеі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава з просьбай пра асабістую сустрэчу, але дыпламат гутарыць з прадстаўнікамі апазіцыйных сілаў адмовіўся, распавёў ён тэлеканалу РБК.

«Расейская амбасада гатовая размаўляць з тымі грамадскімі сіламі, якія не вядуць працы для падрыву дзяржаўных асноваў Рэспублікі Беларусь», – патлумачыў Мезенцаў.

Мезенцаў распавёў, што просьбу аб сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазіцыі накіроўвалі яму асабіста, а прадметам сустрэчы пазначаліся ў тым ліку напрамкі ўзаемадзеяння Каардынацыйнай рады з Расейскай Федэрацыяй.

Hавiны
Амбасадар Расеі ў Беларусі патлумачыў адмову ад дыялогу з Каардынацыйнай радай
2021.03.09 14:15

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пацвярджае, што рада насамрэч адпраўляла Мезенцаву такі зварот у жніўні. Але абʼяднанне хацела толькі данесці сваё стаўленне да становішча ў Беларусі. Бо, на думку сябраў рады, Расея, як краіна-суседка, мусіла неяк адрэагаваць.

«Тады мы дэманстравалі гэтую пазіцыю дастаткова адназначна, што мы зыходзім праз статус-кво замежнай палітыкі. Для нас было важным данесці гэтае стаўленне, а не зняпраўджваць фэйкі, укінутыя спецслужбамі на прадмет праграмы Каардынацыйнай рады, чаго ніколі не існавала», – адказвае Мезенцаву кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Аб’ектыў
Расейскі пасол выказаўся пра Каардынацыйную раду. Яму адказаў Латушка
2021.03.09 21:01

Апазіцыя рыхтуецца да Дня Волі, КДБ чакае тэрактаў

Кіраўнік КДБ Іван Церцель: КДБ мае інфармацыю пра падрыхтоўку тэрактаў. Крыніца: sb.by

Кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што камітэту вядома пра асобаў, якія збіраюцца 25–27 сакавіка дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. Таксама ён адзначыў, што вядомыя канкрэтныя планы гэтай дэстабілізацыі.

Іван Церцель пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам распавёў, што агулам становішча ў краіне стабільнае, аднак ёсць некалькі момантаў:

«Першае – беспрэцэдэнтны ціск на нашую дзяржаву з боку замежных партнёраў, звязаны з санкцыйнаю палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое – гэта спробы, і дакладзена аб канкрэтных асобах, планах дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час. Мы гаворым пра перыяд 25–27 сакавіка», – распавёў Церцель.

Hавiны
У КДБ заявілі, што на 25–27 сакавіка рыхтуецца спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі
2021.03.09 15:59

Тым часам апазіцыя яшчэ мае надзею зладзіць легальнае свята. Рух «За свабоду», грамадская арганізацыя БНФ «Адраджэнне» і БСДП падалі ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне Дня Волі.

У заяўцы просяць дазволіць мітынг, канцэрт і шэсце. Даты і месца меркаванай імпрэзы не паведамляюць: гэта забараняе закон.

«Паколькі заканадаўства забараняе паведамляць месца, час і дату мерапрыемства, мы не будзем гэтага рабіць, каб не даваць фармальную нагоду адмовіць у заяўцы. Можам паведаміць, што фармат мерапрыемства ўключаюць шэсце, мітынг і канцэрт», – сказаў «Нашай Ніве» лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Hавiны
У Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі. Даты і месца не паведамляюць
2021.03.09 17:01

Польскаму дыпламату прапанавалі з’ехаць з Беларусі

Сёння ў МЗС Беларусі выклікалі Часовага Паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Яму заявілі пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў».

МЗС адзначае, што прынцыповая пазіцыя беларускага боку наконт «выклятых жаўнераў» неаднаразова даводзілася да палякаў.

«Сваімі злачынствамі ў месцах кампактнага пражывання беларускай нацыянальнай меншасці «выклятыя жаўнеры» пад камандаваннем Рамуальда Райса паставілі сябе на адзін узровень з гітлераўскімі карнікамі», – лічаць у беларускім МЗС.

Удзелам у гэтай імпрэзе Ежы Цімафеюк нібыта парушыў Венскую канвенцыю пра консульскія зносіны. У сувязі з гэтым яму прапануюць пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Hавiны
МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Берасці з’ехаць з краіны
2021.03.09 20:06

На «Еўрабачанне» ад Беларусі праедзе праўладны гурт

Гурт «Галасы ЗМеста», які мусіць прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2021».
Фота: ATN_BTRC/TG

Белтэлерадыёкампанія абвесціла вынікі конкурсу на ўдзел у сёлетнім «Еўрабачанні» ад Беларусі. Пераможцам абралі баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста».

Дызайн YouTube-каналу гурта (каля 16 тысяч падпісантаў) афармляецца з чырвона-зялёнымі колерамі дзяржаўнага сцягу. Летась «Галасы ЗМеста» сталі вядомыя пасля песень, якія высмейвалі беларускіх пратэстоўцаў і апазіцыйных палітычных дзеячаў. Меркавана, яны прадставяць Беларусь з песняй «Я научу тебя». У ёй у прыватнасці ёсць словы «я научу тебя плясать под дудочку… я научу тебя ходить по струночке».

Hавiны
БТ абрала ўдзельніка «Еўрабачання-2021» ад Беларусі. Гэта праўладны баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста»
2021.03.09 17:44

ЯП belsat.eu

 

 

Стужка навінаў