Вуліцу Халтурына ў Берасці пераймянуюць у гонар мітрапаліта Філарэта. Але жыхары прасілі Быкава


Вуліцы Халтурына і Арджанікідзэ ў Берасці пераймянуюць. Пра гэта паведаміў кіраўнік мясцовага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук.

Вуліца Халтурына атрымае назву ў гонар праваслаўнага мітрапаліта Філарэта, а частка вуліцы Арджанікідзэ назаваць у гонар ганаровага грамадзяніна Берасця Міхаіла Іофэ – былога дырэктара «Берасцегазаапарата».

Аб’ектыў
Горадня без музею Быкава
2019.02.06 22:14

Цікава, што раней берасцейцы, у тым ліку і жыхары вуліцы Халтурына, самыя збіралі подпісы за перайменаванне яе. Але яны хацелі назваць яе ў гонар беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Вуліцу Арджанікідзэ прапаноўвалі перайменаваць у гонар братоў Аляксандра і Івана Цвікевічаў – навукоўцаў і дзеячаў БНР, якія нарадзіліся ў Берасці.

Але ўлады тады з гэтымі прапановамі не пагадзіліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў