«Паказала свой найлепшы вынік». Гарналыжніца Шканава заняла 20-е месца на Алімпіядзе


Марына Шканава выйшла сёння на старт, і паказала свой найлепшы вынік. Праўда, гэта вельмі далёка ад медалёў. Шканава стала 20-й у слаламе.

Менавіта такую задачу – быць 20-й, паставіла Шканавай беларускае Міністэрства спорту.

Пасля фінішу спартоўка сказала TEAM BY:

– Свой выступ ацэньваю добра, выдатна! Паказала свой найлепшы вынік. Вядома, хвалявалася перад сённяшнім днём, ды і ўсе дні, якія мы трэнаваліся. Тут спецыфічны снег, вельмі своеасаблівы, і складана да яго прызвычаіцца. Але, відаць, я да яго прыстасавалася, таму задаволеная сваім выступам. Хачу падзякаваць свайму трэнеру, бацькам, сябрам… Дзякуй вялікі за падтрымку, і прывітанне ўсёй Беларусі!

Марыя Шканава.
Фота: TEAM BY / Telegram

7 лютага падпісантка праўладнага ліста на Алімпіядзе ў Пекіне не выйшла на старт.

Гарналыжніца Марыя Шканава пераехала ў Беларусь у 2008 годзе, і адразу атрымала грамадзянства. З таго часу Шканава з’ездзіла на чатыры Алімпіяды, і цяпер паказала свой найлепшы вынік – 20-е месца сярод 36 удзельніц. Здаецца, што для 32-гадовай спартоўкі гэта Алімпіяда стала апошняй.

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў