Літва будзе дамагацца размяшчэння ў сябе сталага кантынгенту ЗША


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ягоная краіна будзе дамагацца размяшчэння ў сябе вайсковага кантынгенту ЗША на пастаяннай аснове.

Прэзідэнт Літвы на вайсковай базе 9 лютага 2022.
Фота: lrp.lt

Гэта, паводле Наўседы, павінна стаць фактарам стрымлівання для Расеі і ўзмацніць бяспеку не толькі Літвы, але і ўсяго рэгіёну, паведамляе Reuters.

«Вядома, мы будзем размаўляць з ЗША, каб пераканацца, што ратацыйныя войскі ЗША будуць пастаянна заставацца ў Літве», – сказаў Наўседа на прэс-канферэнцыі на вайсковай базе «Рукля».

Міжнародная баявая група NATO ў Літве разгорнутая з 2017 года. У 2019 годзе там змясцілі каля 500 вайскоўцаў ЗША, а неўзабаве ў адказ на расейскія пагрозы Украіне маюць дадаткова прыбыць 350 нямецкіх вайскоўцаў.

Hавiны
Стаў вядомы змест новай саюзнай ваеннай дактрыны Беларусі і Расеі
2022.02.09 12:44

МГ belsat.eu

Стужка навінаў