Арцём Шапараў аб прызнанні «Рэальнай Беларусі» экстрэмісцкай: «Тэрарысты і экстрэмісты зараз ва ўладзе»


Youtube-канал, які мае найбольш праглядаў у Беларусі, быў прызнаны экстрэмісцкім. Адміністратар каналу «Реальная Беларусь» Арцём Шапараў у эфіры праграмы «Студыя Белсат» падзяліўся сваімі эмоцыямі ад новага статусу, а таксама распавёў пра прычыны сваёй папулярнасці сярод беларусаў.

Youtube-канал «Реальная Беларусь», які мае найбольш праглядаў у краіне, быў прызнаны экстрэмісцкім.

Арцём Шапараў кажа, што аб прызнанні свайго канала экстрэмісцкім даведаўся ад сваіх падпісчыкаў, якія пачалі яго віншаваць у каментарах пад відэа. Паводле словаў блогера, такі статус толькі лішні раз дадаў яму матывацыі ў працы.

«Я перажываў пра тое, што гэта знак якасці: усіх прызнаюць, калі мяне не прызнаюць, значыць, я нешта раблю не так і не наступаю на мазоль. Я таму стараўся яшчэ больш, гэта значыць гэта матывацыяй было, а цяпер яшчэ большая матывацыя».

Але ў той жа час Арцём Шапараў не лічыць сябе экстрэмістам у сапраўдным сэнсе гэтага слова.

«Я хацеў бы сказаць, што тэрарысты і экстрэмісты цяпер ва ўладзе ў Беларусі, яны яе захапілі. Яны не маюць права мяне проста прызнаваць тэрарыстам і экстрэмістам, асабліва групоўкай, бо я працую адзін, і калі яны палічылі майго сабаку членам тэрарыстычнай групоўкі, як яны нас назвалі, тады грош ім кошт».

Youtube-блогер упэўнены, што гэты статус ад рэжыму Лукашэнкі ніяк не адаб’ецца на колькасці падпісчыкаў і развіцці самога канала. Характэрна, што ўжо 9 месяцаў запар «Реальная Беларусь» зʼяўляецца самым папулярным Youtube-каналам Беларусі. Свой поспех Арцём Шапараў бачыць у пастаяннай асабістай зваротнай сувязі з падпісчыкамі.

«Гэта зваротная сувязь. Гэта дзве сувязі, і я маю зносіны з людзьмі ў Telegram, пастаянна адказваю. Там няма людзей, якія за гэта адказныя, я сяджу адзін, і ў гэтым мая перавага. Я размаўляю з людзьмі, я адчуваю іх настрой, я разумею аб чым яны гавораць. Я даю зваротную сувязь туды – мне яна вяртаецца».

Поўную размову з адміністратарам Youtube-канала «Реальная Беларусь» Арцёмам Шапаравым можна паглядзець тут:

Стужка навінаў