Актывістку руху «Маці-328» Марыну Кісялевіч перавялі ў СІЗА №1


Апошні месяц Марына Кісялевіч знаходзілася на рэабілітацыі ў бальніцы, а 7 лютага яе перавялі на Валадарку. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, што 30 снежня актывістцы Матчынага руху 328 Марыне Кісялевіч патэлефанавалі з міліцыі і сталі пытаць пра допісы «УКантакце» ад ейнага імя. Жанчына адказала, што не карыстаецца гэтаю сацсеткай, што актыўная толькі ў Facebook. Але яе забралі ў міліцыю «без аніякіх дакументаў» тры супрацоўнікі Крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС.

Калі Марыну Кісялевіч сталі распытваць пра допісы ўжо ў Facebook, яна адмовілася сведчыць супраць сябе. Тады заявілі, што яе затрымалі нібыта паводле крымінальнага артыкулу 188 – за паклёп. На ноч жанчыну пакінулі ў халоднай камеры метр на паўтара, дзе яна ад марозу не магла спаць, нават сядзець. Зранку яе звазілі ў Следчы камітэт, але справу вярнулі назад. Тады сталі пагражаць ужо адміністратыўнай справай, крычаць.

У выніку жанчына пасля пагрозаў сілавікоў выпіла цэлую пласцінку снатворнага – лічыла, гэтага хопіць, каб памерці. У навагоднюю ноч яна апынулася ў рэанімацыі.

Hавiны
Актывістка Матчынага руху 328 наглыталася таблетак у міліцыі, напісала заяву пра давядзенне да самагубства
2022.01.06 09:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў