У Смалявічах шматдзетную маці судзяць за абразу Кубракова


Суд Смалявіцкага раёну 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе кіраўніка міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу разглядае суддзя Людзміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца – пракурор Лаўкет. Паводле матэрыялаў следства, абвінавачаная апублікавала ў «Тэлеграме» каментар, які зняважыў кіраўніка МУС Івана Кубракова. Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя як злачынства паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў»). Максімальнае пакаранне – тры гады абмежаванне волі.

Кацярына Сазонава – маці траіх дзяцей, двое з якіх няпоўнагадовыя. Цяпер яна ў адпачынку для догляду за дзіцем.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў