Агнешка Рамашэўская-Гузы: Гэта праява тэрору да незалежных медыяў


У судзе Фрунзенскага раёну Менску 9 лютага пачаўся працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы кажа, што такім чынам улады спрабуюць ціснуць на ўсіх журналістаў у Беларусі.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова патрапілі пад рэпрэсіі рэжыму. Дзяўчатам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы кажа, што ўлады імкнуцца пакараць усіх нязгодных.

– Я думаю, што тэрор кіруецца сваім законам, бо яны часам наўмысна прымаюцца так, каб не да канца можна было зразумець, навошта іх прынялі. Тут вядзецца пра тое, каб людзі баяліся, каб баяўся кожны.

Каця Андрэева была тварам нашага тэлеканалу і вельмі вядомай асобай. Праз гэта ўдарылі па ёй, а па Дашы – каб кожны ведаў, кожны малады аператар, малады журналіст, які прыйдзе на працу, што гэта можа кепска для яго скончыцца. Гэта праява тэрору да незалежных медыяў.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 году. Фото: АВ / Белсат

– Што ў існай сітуацыі можам зрабіць мы, журналісты і беларускае грамадства, ці можам мы паўплываць на ўлады.

– Ціск можна ствараць. Гэты ціск перадусім праяўленне салідарнасці, ды інфармавання. Максімальнае разгалашэнне гэтай справы. Чалавек, які гіне ў машыне небяспекі, у машыне КДБ – чалавек страчаны. А чалавек, які не загінуў – гэта ўжо нейкая перамога. Я думаю, што гэта можна рабіць, і мы вельмі намагаемся так рабіць. Журналіст за кратамі, яго ўвесь час бачна. Значыць справа не зроблена да канца. Тут вядзецца пра тое, каб чалавек знік, каб яго не было. Галоўнае – перашкодзіць працы медыяў. І калі гэта не ўдасца, то ўся справа была безвыніковая і няўдалая.

– Па выніках суда нашым журналісткам могуць даць рэальны тэрмін. І калі гэта адбудзецца, што мы зробім у гэтай сітуацыі?

– Баюся, што мой адказ будзе сумны. Нічога мы не можам зрабіць. Рашэнне ў руках уладаў. Я не думаю, што дзяўчыны атрымаюць максімальныя прысуды, але незалежна ад пастановы, ёсць яшчэ дзве магчымасці. Мажа так стацца, што Лукашэнка не дачакаецца гэтага прысуду, або дзеўчын могуць вызваліць раней праз вялікую колькасць прычынаў. Для майго бацькі пракурор патрабаваў 8 гадоў турмы. А бацька казаў, што жаданне пракурора вельмі нерэалістычнае, бо тая сістэма столькі не вытрымае. І меў рацыю. Хаця, як аказалася, шмат хто думаў, што ён так сабе нешта казаў. Але так было.

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Крыніца: Agnieszka Romaszewska / Facebook

– У Польшчы грамадзяне перажылі падобнае. Але людзі не даравалі суддзям, сілавікам, чыноўнікам. Як іх пакаралі, калі сістэма абрынулася.

– Самае галоўнае, што мне падаецца, тая сістэма змянілася. І нягледзячы на тое, што некаторыя элементы засталіся, але гэта не было проста. Самае важнае – цалкам змяніліся медыі. Гэта не было простым і цягнулася некалькі гадоў. Былі і большыя праблемы, якія будуць і ў Беларусі. Не сумняюся, што гэта суддзі. Каб мець магчымасць агучваць справядлівыя выракі бандытам, якія ў гэтыя хвіліны вар’яцеюць на вуліцы, яны бандыты і выконваюць злачынныя загады, мусіць быць суддзі. І тое, што яны мусяць ачысціцца, незалежна ад таго, што раней падымалі слухаўкі і атрымлівалі інфармацыю, які мае быць вырак, – гэта міф. У нас у Польшчы было меркаванне, што суддзі самыя ачысцяцца, не, не ачысцяцца. І гэтая праблема цягнецца да сёння. Хоць большасць тагачасных суддзяў ужо на пенсіі. Але такім чынам сістэма нібы адкрываецца І гэта будзе праблемаю ў Беларусі. Таму трэба збіраць звесткі пра гэтых суддзяў. Мусіць быць асабістая адказнасць гэтых людзей.

Абноўлена
«Амаль тры месяцы за кратамі». Суд над журналісткамі «Белсату». Онлайн
2021.02.09 09:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў