Валейбаліст Артур Удрыс: Каб зараз рэжым рухнуў і мяне б запрасілі ў зборную, гэта была б сур’ёзная дылема


«Белсат» пагутарыў з валейбалістам Артурам Удрысам, які цяпер гуляе ў Грэцыі за клуб ПАОК. Размаўлялі перадусім пра вяртанне на радзіму і магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Беларусі.

Артур Удрыс, які цяпер жыве ў Грэцыі, распавёў пра сваё бачанне будучыні беларускага спорту.

Фота: Artur Udris / Facebook

– Вы пагулялі ў розных камандах: у Польшчы, Францыі, у Цюменскай вобласці Расеі, а таксама ў Кітаі і Паўднёвай Карэе. Сям’я пастаянна з Вамі?

– Так, мы пастаянна разам. Зараз мы ў Салёніках, дзе я гуляю за грэцкі ПАОК. Старэйшая дачка пайшла тут у англамоўны садок, а сын нарадзіўся амаль чатыры месяцы таму.

– Усе мы хочам хутчэй вярнуцца дадому. Але Вам задам пытанне па-іншаму. Ці жадалі б Вы ўжо ў гэтым годзе вярнуцца ў зборную Беларусі?

– Шчыра скажу, што я пра гэта шмат думаў і ўвесь час прыходжу да высновы, што вельмі складанае для мяне пытанне. Перш за ўсё маральна. Каб зараз рэжым рухнуў і мяне б туды запрасілі то была б сурёзная дылема: ехаць туды ці не ехаць. Бо з аднаго боку я б хацеў бы нешта выгуляць пад бел-чырвона-белым сцягам, і гэта было для мяне вельмі пачэсна, вельмі сімвалічна. Але з іншага боку – у нас ёсць хлопцы, якія альбо прамаўчалі, занялі нейтральную пазіцыю з-за страху, і пры гэтым маецца той (пасоўны ў зборнай), напрыклад, які ахвотна абраўся дэлегатам на Усебеларускі народны сход, ёсць шмат падпісантаў праўладнага ліста спартоўцаў. І, калі шчыра, я проста не ведаю як з такімі людзьмі гуляць у адной камандзе. Гэта было б проста контрпрадуктыўна. Каб я прыехаў, то быў бы такім стрэс-фактарам, які ні з кім не можа прымірыцца. Таму адкажу так: хутчэй я не паехаў бы ў гэтую нацыянальную зборную ў прынцыпе, чым паехаў бы і неяк цярпеў!

Інтэрв’ю
Максім Беразінскі: Я б не рабіў стаўкі на тое, што Беларусь на Алімпіядзе будзе выступаць пад чырвона-зялёным сцягам
2021.12.28 16:44

Так, хтосьці здаўся пад ціскам пагрозаў, але мяне проста здзіўляе збольшага маладушнасць гэтых дужых знешне, але маральна нізкіх хлопцаў. У нас ёсць тыя, хто працуе на паў-стаўкі ў Мністэрстве па надзвычайных сітуацыях (куратар Беларускай федэрацыі валейбола), і проста падпісвалі ліст у абарону ўлады толькі дзеля таго, каб не згубіць грошы. Гэтага я абсалютна не разумею. Самі! Ніхто гэтым людзям не пагражаў. Дзеля чаго? Дзеля чатырохсот рублёў? Там усе баяцца – рацыянальна – не рацыяльна, адэкватна – не адэкватна – гэта пытанне палемікі. Але калі дзеля такой дробнай выгоды, такіх меркантыльных выгодаў закрыць вочы на ўсе катаванні – прабачце, мой розум гэтага не ўспрымае. Я гэта жорстка асуджаю. Лаяльнасць настолькі перавысіла нейкія прафесійныя якасці, нават тое, што дадзена прыродаю, што я ўжо зараз магу казаць: наўрадці што выйдзе ў такіх спартоўцаў у будучыні.

Мне здаецца беларусы агулам нейкія як прыціснутыя чымсьці: альбо ленаватыя, цяжкія на пад’ём. Здавалася б: трэнуйся, працуй, едзь за мяжу, зарабляй. Але лішняга ўціску большасць з нашых над сабою дзеля такіх мэтаў не зробяць.

Тут хутчэй справа не ўва ўменні ці няўменні глядзець у будучыню, а ў вымушанай бездапаможнасці. Нас жа пастаянна вучаць: не высоўвайся, ты нічога не даможашся, у цябе нічога не выйдзе. І шмат на каго гэта ўздзейнічае. Яны так разважаюць: і праўда, лепей я нават і спрабаваць не буду. А ўлада гэтым нахабна карыстаецца. І я, на жаль, ведаю вельмі шмат такіх выпадкаў.

Hавiны
«Спортивная панорама» назвала «Спартоўца года – 2021» у Беларусі
2022.01.02 18:53

АП belsat.eu

Стужка навінаў