У Казахстане падчас беспарадкаў загінулі 164 чалавекі. Пацярпелых – амаль 2,3 тысячы чалавек


За час беспарадкаў у Казахстане загінулі 164 чалавекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

  • у Алматы – 103 чалавекі;
  • у Кызылардынскай вобласці – 21 чалавек;
  • у Жамбылскай вобласці – 10 чалавек,
  • у Алмацінскай вобласці – 8 чалавек.

Па дадзеных упаўнаважанага па правах дзіцяці ў Казахстане, падчас беспарадкаў загінулі трое дзяцей. Вядома, што двое з іх загінулі ў Алматы.

Першы выпадак здарыўся 5 студзеня. Тады ад агнястрэльнага ранення загінуў 11-гадовы падлетак. Бацькі шпацыравалі са сваімі дзецьмі, калі пачуўся стрэл.

На наступны дзень, 6 студзеня, загінула 4-гадовая дзяўчынка. Па словах бацькі, яны ездзілі за прадуктамі на машыне і праязджалі міма плошчы, дзе патрапілі пад абстрэл. Загінулай дзяўчынцы куля патрапіла ў галаву. Усяго ў машыне было чацвёра дзяцей, яе старэйшая сястра знаходзіцца ў рэанімацыі.

Таксама 7 студзеня ў адну з дзіцячых больніц Алматы з цяжкімі агнястрэльнымі раненнямі быў дастаўлены 15-гадовы падлетак, лекары змагаюцца за яго жыццё.

Аднак трэба адзначыць, што рэальныя лічбы загінулых могуць быць больш.

Міністэрства аховы здароўя таксама прывяло дадзеныя аб пацярпелых ад беспарадкаў: амаль 2,3 тысячы чалавек, палова з якіх у Алматы. У цяжкім стане зараз знаходзіцца больш за 80 з іх.

Абноўлена
У Казахстане пасля пратэстаў затрыманы амаль шэсць тысяч чалавек. Распачата 125 крымінальных спраў
2022.01.09 13:15

UPD Праз гадзіну гэтыя звесткі былі афіцыйна зняпраўджаныя. Інфармацыя аб колькасці загінулых не адпавядае рэчаіснасці, паведамілі мясцовыя медыі. У Міністэрстве аховы здароўя адказалі, што міністэрства не давала такіх лічбаў.

Telegram-канал @coronavirus2020.kz, у якім апублікаваная статыстыка, знаходзіцца ў кампетэнцыі міністэрства інфармацыі і грамадскага развіцця. Там заявілі, што публікацыя статыстыкі – тэхнічная памылка.

АД belsat.eu

Стужка навінаў