Онлайн-саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ пройдзе 10 студзеня

Пасяджэнне Савету калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане пройдзе 10 студзеня ў онлайн-фармаце. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнэтдзінаў.

Сцягі краін-удзельніц АДКБ. Фота: Прэс-служба МЗС РФ

«Падчас мерапрыемстваў будзе абмяркоўвацца абстаноўка ў Рэспубліцы Казахстан і меры па яе нармалізацыі. Дзяржавы – члены АДКБ пацвердзілі свой удзел у пасяджэнні СКБ», – адзначыў прэс-сакратар.

Прапанову правесці саміт выказаў учора прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у размове з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Пасля чаго Пуцін звязаўся з Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Арменіі Нікалам Пашынянам, якія падтрымалі прапанову Такаева.

У пасяджэнні Савету калектыўнай бяспекі таксама прыме ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

У Казахстане падчас беспарадкаў загінулі 164 чалавекі. Пацярпелых – амаль 2,3 тысячы чалавек

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны