Максім Знак распавёў пра свой перавод ў Віцебск: «Забег з чатырма сумкамі – захапляльны фітнес»


Юрыст Максім Знак. Скрыншот са стрыму

Палітзняволены сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, адвакат Максім Знак апісаў у лісце свае эмоцыі ад пераезду ў СІЗА-2 у Віцебску. Сам вязень мяркуе, што і па гэтым адрасе ён доўга не затрымаецца.

«Зіма для некаторых народаў заўсёды прыходзіць нечакана. Вось і я – рыхтаваўся легчы спаць. А раптам выявіў сябе, які носіцца ў замкнёнай прасторы і думае, а чаго б яшчэ ўзяць, а лепш выкінуць», – цытуе ліст брата Аляксандр Знак.

Максім апісвае свае прыгоды са складаннем і раскладаннем рэчаў, якіх з часу затрымання 9 верасня 2020 назбіралася больш, чым спадар мог перавезці. Параўноўвае гэта з подзвігам Геракла ў аўгіевых стайнях. Але нават пасля рэвізіі даць з торбамі рады было няпроста:

«Забег з чатырма торбамі, калі ты крыху скавана сябе адчуваеш (і нездарма) – гэта ўжо зусім займальны фітнес. Затое звычайным пасажырам нават дарагога СВ-вагона ніколі так блізка не падавалі аўтамабіляў да цягніка. Амаль трап да трапа – узровень!»

Акрамя гэтага Знак падзяліўся ўражаннямі ад кнігі «Па што ідзеш, воўча». Піша, што вельмі спадабалася. Ён на дзіва знаходзіць багата станоўчага ў сваёй сітуацыі:

«Яшчэ з уражанняў дня – я ўпершыню за вельмі доўгі час трапіў у месца, якое было пабудавана пазней за 1826 год. Таму ўсе плюсы афармлення я ўспрымаю як адкрыццё. А пасля абеду прасіў перадаць шэф-кухару кампліменты».

Новы адрас для лістоў Максіму Знаку: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Артыкулы
Максіма Знака этапавалі з «Валадаркі» ў невядомую калонію
2021.12.29 11:21

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў