Другая атамная электрастанцыя ў Беларусі і падлік ахвяраў у Казахстане. Галоўнае за 9 студзеня


«Белсат» падводзіць вынікі 9 студзеня.

Другая атамная электрастанцыя ў Беларусі

Расея і Беларусь вядуць перагаворы аб будаўніцтве новай атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Росатома» Аляксей Ліхачоў:

«Усё большая і большая колькасць краін прымаюць рашэнні ці аб пашырэнні сваіх атамных магутнасцяў ці прыходзяць у «атамны клуб». Яскравы такі прыклад – Беларусь. Прайшло менш за 10 гадоў, адзін блок ужо ўстойліва працуе, фізпуск другога адбыўся пад новы год».

Hавiны
Расея і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць будаўніцтва другой АЭС
2022.01.09 08:55

Звальненне з Музею Купалы

З дзяржаўнага літаратурнага музею Янкі Купалы ў Менску звольнілі дырэктарку Алену Ляшковіч. Яна адпрацавала на сваёй пасадзе 15 гадоў. Хто цяпер зойме пасаду кіраўніка музею – пакуль невядома.

Hавiны
З літаратурнага музею Янкі Купалы звольнілі дырэктара
2022.01.09 10:54

Пратэсты ў Казахстане

У краіне за час беспарадкаў загінулі 164 чалавекі, пасля пратэстаў затрыманы амаль шэсць тысяч чалавек. Распачата 125 крымінальных спраў.

Беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан увечары 6 студзеня пяццю самалётамі. Там яны будуць выконваць задачу па ахове і абароне вайсковага аэрадрому, распавёў намеснік камандуючага сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Беларусі Сяргей Андрэеў.

Hавiны
Беларускія вайскоўцы ў Казахстане будуць абараняць вайсковы аэрадром
2022.01.09 11:26

Затрыманне ў Горадні

ГУБАЗіК учыніў уварванне ў кватэру, ператрус, паваліў затрыманага на падлогу. Прычынай такіх дзеянняў стала падазрэнне сілавікоў у тым, што Аляксандр Дураеў здзейсніў абразу службовых асоб і прэзідэнта ў сацсетках.

Hавiны
У Горадні затрымалі стаматолага Аляксандра Дураева
2022.01.09 18:03

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў